Кшыштафа Сьвідэрск: Мы загружаныя працай на 50‑60, часам 70 % нашых дзённых магчымасьцяў. Мы можам штодзённа прымаць значна больш беларускіх грамадзянаў, якія стараюцца атрымаць візу, але яны не прыходзяць.

Днямі польская штодзёнка «Rzeczpospolita», са спасылкаю на крыніцы ў беларускім зьмешнепалітычным ведамстве, паведаміла, што ажно 90 % беларусаў, якія стараюцца атрымаць візу ў польскіх дыппрадстаўніцтвах, атрымліваюць адмоўны адказ.

Гэтая інфармацыя вельмі моцна зьдзівіла старшыню консульскага аддзелу польскай амбасады ў Менску Кшыштафа Сьвідэрскага, да якога я зьвярнулася з просьбаю патлумачыць такое становішча.

Гэтая інфармацыя ня мае нічога супольнага з рэчаіснасьцю. Усе ведаюць, што пры выдачы шэнгенскіх візаў улічваецца рашэньне 24 краінаў. Калі візавыя анкеты разглядаюцца ў нашым консульстве, то рашэньне прымае консул, але правярае дадзеную асобу, якая стараецца атрымаць шэнгенскую візу, у агульнай сыстэме Шэнген. Калі, напрыклад, Нямеччына ці Італія ўнесла дадзеныя гэтай асобы ў кампутар і пазначыла забарону на ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны, то польскі консул ня можа выдаць ёй шэнгенскай візы. Сапраўды, ёсьць адмовы выдачы шэнгенскіх візаў, нельга казаць, што гэтай праблемы няма, але не ў такім памеры. Аднак гэтае адмоўнае рашэньне не прымаецца выключна польскай амбасадай, у чым нас абвінавачваюць, гэта рашэньне ўсіх краін Шэнгенскай зоны.

У якім выпадку асоба, якая стараецца атрымаць шэнгенскую візу, можа атрымаць адмоўны адказ?

Мы не інфармуем пра абставіны адмовы. Можа здарыцца так, што нейкая краіна ня выразіць згоды на ўезд гэтай асобы ў Шэнгенскую зону й аўтаматычна выдаецца адмова, якая не заўсёды залежыць ад нас.

Яшчэ зусім нядаўна паведамлялася пра тое, як складана атрымаць ня толькі шэнгенскую, але й нават нацыянальную візу, нават асобам, якія ехалі ў Польшчу з мэтай удзелу ў культурніцкіх ці спартыўных мерапрыемствах. Ці сытуацыя нейкім чынам палепшылася?

Каля консульскага прадстаўніцтва ходзяць нейкія дзіўныя асобы, яны стварылі нейкі псэўда‑грамадзкі камітэт, які апякуецца чаргою.

Нічога падобга не адбывался. Мы загружаныя працай на 50‑60, часам 70 % нашых дзённых магчымасьцяў. Мы можам штодзённа прымаць значна больш беларускіх грамадзянаў, якія стараюцца атрымаць візу, але яны не прыходзяць. Сёньня да гадзіны 15.30 мы не прынялі ніводнай асобы, жадаючай атрымаць ці то шэнгенскую, ці то нацыянальную візу. Мы ведаем пра тое, што існуе дзіўная зьява, на якую мы ня маем ніякага ўплыву. Каля консульскага прадстаўніцтва ходзяць нейкія дзіўныя асобы, яны стварылі нейкі псэўда‑грамадзкі камітэт, які апякуецца чаргою. Людзі запісваюцца, маюць нумары — 400, 800, 1000. З гэтым пытаньнем мы зьвярталіся ў адпаведнае беларускае міністэрства, прасілі зьліквідаваць гэтыя чэргі. Хачу зазначыць, што кожная асоба, якая зьвернецца да нас з правільна запоўненай візавай анкетай, мае неабходны камплект дакумэнтаў, будзе абслужаная адразу. Штодзённа мы можам прыняць 300 наведвальнікаў. А прыходзіць у сярэднім 120, 150, часам 180 асобаў. Пасьля далучэньня Польшчы да Шэнгенскай зоны беларускія грамадзяне мелі праблемы, бо ня ведалі, якія дакумэнты неабходна далучыць да заявы. На сёньняшні дзень магу сказаць: людзі ведаюць, што неабходна зрабіць, якія дакумэнты неабходна мець. З кожным днём сытуацыя паляпшаецца.

У такім выпадку, калі няма ніякіх праблемаў з атрыманьнем візаў, паўстае пытаньне, адкуль бяруцца міты пра праблемы, пра чэргі, пра адмовы?

Я таксама задаю сабе гэтае пытаньне. Я асабіста некалькі разоў выходзіў да асобаў, якія стаялі ў гэтых чэргах, і гаварыў ім, што консульства не бярэ пад увагу ніякіх чэргаў, ніякіх нумаркоў. Я атрымаў ліст ад спадара, які тэрмінова патрабаваў візу й пісаў, што ён ў чарзе пад нумарам 470. Я яму адказаў, што няма праблем. Як толькі ён падыдзе пад дзьверы консульства, ягоная справа будзе вырашаная. А людзі ня слухаюць, прыяжджаюць па некалькі разоў у чаргу а 6 — 7 гадзіне раніцы, ствараюць нейкія нікому непатрэбныя камітэты, пасьля яшчэ ўвечары пералічваюцца. Проста нехта робіць нядобрую справу. Ведаеце, усё, што адбываецца па‑за будынкам консульства, знаходзіцца ў кампэтэнцыі беларускіх уладаў, мы ня маем на гэта ніякага ўплыву. Толькі шкада людзей. Му некалькі разоў зьвярталіся ў беларускія адпаведныя ворганы. Паведамлялі пра сытуацыю й прасілі дапамагчы. Мы з нашага боку ня робім людзям ніякіх перашкодаў. Да нас можна прыходзіць ад самай раніцы. Запрашаем усіх жадаючых грамадзян Беларусі, якія хочуць наведаць Польшчу альбо атрымаць шэнгенскую візу ў нашым дыппрадстаўніцтве.

Караліна Русіновіч, Польскае радыё для замежжа

Глядзі яшчэ:
Беларускія мастакі ня здолелі трапіць у Беласток на адкрыцьцё ўласнай выставы
Чарга перад польскім консульствам застаецца бясконцаю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0