За 50 кіламетраў ад Лондана, непадалёк ад аэрапорта Гатвік, было выяўлена буйное нафтавае радовішча. Запасы нафты там могуць складаць амаль 100 млрд барэляў, гаворыцца ў апублікаваным прэс-рэлізе кампаніі ў чацвер, 9 красавіка.

На радовішчы запасы нафты могуць дасягаць 158 млн барэляў на адну квадратную мілю (2,6 квадратнага кіламетра). Адзначаецца, што здабыта можа быць толькі невялікая частка: ад 3% да 15% запасаў.

Большая частка нафты, адзначаецца ў прэс-рэлізе кампаніі, знаходзіцца на глыбіні 762 і 914 метраў.

Радовішча, па словах выканаўчага дырэктара кампаніі UK Oil and Gas Investments, мае вялікае нацыянальнае значэнне з апошніх знойдзеных за 30 гадоў на сушы ў Вялікабрытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?