corriere.it

corriere.it

У Палацы юстыцыі ў Мілане адбылася страляніна, у выніку якой ёсць загінулыя, паведамляюць італьянскія СМІ.

У момант здарэння суд разглядаў справу аб фіктыўным банкруцтве. Паведамляецца, што агонь адкрыў адказчык — прадпрымальнік Клаўдыа Джардыела — проста падчас слуханняў.

Паводле звестак італьянскага агенцтва AGI, загінулі два чалавекі, яшчэ адзін паранены.

Стралок збег, яго пошук вядзецца ўнутры будынка. Людзі, якія знаходзіліся ў будынку ў момант здарэння, былі эвакуяваныя.

Месца здарэння ачэплена паліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?