Зараз экс-палітвязень хлопец павінен быць дома не пазней за 20:00, і кожны чацвер ездзіць адзначацца ў Маскоўскі РУУС (раней ён адзначаўся ў РУУС адзін раз у два тыдні, а вярнуцца дамоў павінен быў да 22.00).
«Наколькі я зразумеў, гэта з-за парушэння: аднойчы міліцыя прыходзіла правяраць, ці дома я пасля 22.00, а я спазніўся», — мяркуе Лобаў.— З маім затрыманнем на Дзень Волі гэта не звязана, тады ў мяне толькі праверылі дакументы і адпусцілі».