Майк Файн. Фота: Anne Wermiel

Майк Файн. Фота: Anne Wermiel

Камедыйны пісьменнік Майк Файн з Нью-Ёрка кажа, што за жыццё абняў 10 тысяч жанчын, па 7 жанчын на тыдзень, распавядае The New York Post.

Чатыры гады таму Файн разышоўся з нявестай. З таго часу ў яго з’явілася незвычайнае хобі: проста абдымаць жанчын.

Ён сцвярджае, што не мае намераў уступаць у сэксуальныя адносіны з жанчынамі: «Я аддаў бы перавагу абдымкам 10 раз з 10 — гэта больш інтымна. Ну і прынамсі я ведаю, што абдымаюся я добра», — кажа Файн.

«Сэкс гэта як абавязак, руціна — як паход да стаматолага», — тлумачыць сваю пазіцыю «серыйны абдымальнік». Паводле слоў Файна, калі ён падыходзіць да дзяўчат, яны думаюць, што яму патрэбны сэкс.

Насамрэч Файн проста праводзіць з дзяўчатамі каля гадзіны. Асаблівы поспех яго хобі мае на вечарынах абдымак, дзе ён можа «пераабдымаць» дзясяткі партнёрак за вечар. Спыняцца ў сваёй справе ён не збіраецца і лічыць яе сваім прызваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?