09.04.2015 / 16:18

Караткевіч: Някляеў першым адгукнецца, калі мне давядзецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 12

«Уладзімір Пракопавіч першым адгукнецца, калі мне давядзецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, і ён увойдзе ў каманду маіх (нашых) давераных асоб. Таму што мы давяраем адно аднаму», —

так пракаментавала сыход Уладзіміра Някляева з кампаніі «Гавары праўду» яе актывістка Таццяна Караткевіч, якую 7 красавіка рэспубліканскі савет кампаніі вырашыў вылучыць кандыдатам у прэзідэнты. 

«Шквал званкоў: што стаіць за яго заявай пра сыход з актыўнай палітыкі? Гэта — жыццё. Але ён застаецца маім настаўнікам і сябрам», — напісала Караткевіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фейсбук». 

Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў 8 красавіка заявіў пра выхад з апазіцыйных структур. 

0
бібліёграф / Адказаць
09.04.2015 / 16:33
"Ён пайшоў, каб вы перамаглі." Я вельмі ўзрушаны тым, якія яны душэўныя людзі.Толькі вось адчуванне што "Гавары праўду" як было ненатуральным аб'яднаннем, так ім і засталося.
0
Je suis Pahonia / Адказаць
09.04.2015 / 16:54
т.е. он нас обманул, что ушел? ;)
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
09.04.2015 / 17:28
Эх, Таня! Куды ты лезеш! У нас нават думкі стаць прэзідэнтам -- каральныя. А ўдзел у выбарах альтэрнатывай -- сама ведаеш каму -- крымінальнае злачынства. -- Пасадзяць!-- кажуць у Глыбокім. Але, толькі за мужнасць, прагаласавалі б -- не сумнявайся!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру