09.04.2015 / 20:36

Францыя накіруе амбасадарам у Ватыкан адкрытага гея 5

Апостальская сталіца адначасова лічыцца самай маленькай краінай у свеце. А значыць, туды накіроўваюць амбасадараў. Неўзабаве адзін з іх можа аказацца адкрытым геем.

Ларан Стэфаніні, bilerico.com

Ларан Стэфаніні раней узначальваў службу дыпламатычнага пратакола Францыі, а 5-га студзеня быў зацверджаны Радай Міністраў як амбасадар гэтай краіны ў Ватыкане. Яго папярэднік пакінуў пасаду толькі 1-га сакавіка. Зараз Рымская курыя мае даць згоду на прызначэнне Стэфаніні. У Ватыкане пакуль з рашэннем не спяшаюцца, а некаторыя прадстаўнікі духавенства разглядаюць кандыдатуру Стэфаніні як правакацыйную.

Хоць у самой Францыі ёсць прыхільнікі выбару ўрада. Так, Арцыбіскуп Парыжа і былы прэзідэнт Канферэнцыі біскупаў Францыі кардынал Андрэ Вен-Труа накіраваў ліст Папу Францішку з просьбай падтрымаць выбар Рады Міністраў.

У 2008 годзе Францыя ўжо спрабавала прызначыць адкрытага гея ў якасці амбасадара, але атрымала адмову. Сёлета Аргенціна вымушана была адклікаць кандыдатуру былога міністра юстыцыі Альберта Ірыбарнэ ў сувязі з рэакцыяй Ватыкана: магчымы кіраўнік дыпмісіі развёўся і ажаніўся ў парушэнне каталіцкай традыцыі.

Іван Шыла

0
Михаил / Адказаць
09.04.2015 / 21:23
Очередной Питор Асс едет в Ватикан???
0
Mihas Baranik / Адказаць
09.04.2015 / 22:14
Вось гэта ЗБРОЯ (!) І самае важкае - незабароняная.
0
Mihas / Адказаць
09.04.2015 / 22:34
А НОСЬБІТ гэтае зброі жахлівяй любой ракеты.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру