09.04.2015 / 21:52

Міхалкову і Канчалоўскаму не далі грошай на фастфуд 12

Юлія Высоцкая, kommersant.ru

Праект братоў-рэжысёраў Андрэя Канчалоўскага і Мікіты Міхалкова па стварэнні сеткі кафэ расійскага фастфуду пад назвай «Едим дома» не атрымае бюджэтных грошай, паведаміла прэс-сакратар віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча Алія Самігуліна.

«Механізмы малога і сярэдняга бізнесу, на якія можа прэтэндаваць праект, не новыя, яны ўсё прапісаныя ў законе. Гаворка ідзе аб падатковых ільготах», - сказала Самігуліна Рускай службе Бі-бі-сі.

Па словах прэс-сакратара, Дварковіч правёў нараду па пытанні фінансавання праекта па даручэнні прэзідэнта.

Міхалкоў і Канчалоўскі раней напісалі ліст Уладзіміру Пуціну, дзе ацанілі выдаткі на стварэнне сеткі хуткага харчавання амаль у мільярд рублёў (амаль 20 млн долараў), сцвярджаючы, што акупяць гэтыя выдаткі крыху менш чым за пяць гадоў.

Брэнд «Едим дома» належыць аднайменнай кампаніі, у радзе дырэктараў якой знаходзіцца жонка Андрэя Канчалоўскага - тэлекулінар і актрыса Юлія Высоцкая. Гэтак жа называюцца кнігі з яе рэцэптамі.

0
Культуроляг / Адказаць
09.04.2015 / 22:15
Ну дык яны ж адпрацуюць за гэта, хвалячы палітыку галоўнага гэбіста! Дайце ім бюджэтных грошай: яны ўсё жыцьцё любілі Расійскую дзяржаву ў выглядзе яе бюджэту!!!
0
LMI / Адказаць
09.04.2015 / 22:18
А што, у браткоў свайго бабла не стае на ўласную дурноту?
0
алекс / Адказаць
09.04.2015 / 22:58
Ну Михалков ладно. Но вот от Канчаловского такого паскудства воще не ожидал. Он или повелся как лох на разводку жены и братка или затупил по-интилигентски. Два брата но они реально разные. Не правильно писать что они два сапога пара и стоят друг друга. Они реально разные.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру