09.04.2015 / 22:01

Беларуская федэрацыя футбола зняла беларускамоўны ролік да пачатку сезона 12

10 красавіка стартуе 25 чэмпіянат Беларусі па футболе. Сезон адкрыецца на «Барысаў-Арэне» матчам дзеючага чэмпіёна краіны – барысаўскага БАТЭ - супраць навічка вышэйшай лігі – мазырскай «Славіі». Матч пачнецца ў 19.00 і будзе паказвацца ў жывым эфіры на канале «Беларусь-5».

Спецыяльна да пачатку сезона Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» зняла прома-ролік на беларускай мове, які паказвае ўсіх удзельнікаў вышэйшай лігі краіны.

У гэтым розыгрышы «Беларусбанк Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі» возьме ўдзел 14 каманд. Чэмпіянат пройдзе ў 2 кругі. Такім чынам, кожная каманда згуляе па 26 гульняў.

Дружына, якая па выніках сезону зойме апошняе месца ў турнірнай табліцы, вылеціць у першую лігу. А эліту, у сваю чаргу, папоўняць тры наймацнейшыя каманды з другога дывізіёну. Такім чынам працягнецца пашырэнне вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе – у сезоне-2016 там будуць гуляць ужо 16 каманд.

Зміцер Міцкевіч 

0
Kate / Адказаць
09.04.2015 / 22:07
Файна!
0
1кг / Адказаць
09.04.2015 / 22:10
А тым часам пладзяць "казакоў" і рыхтуюць 14гадовых саплякоў у "зялёныя чалавечкі".
0
Лявон / Адказаць
09.04.2015 / 22:18
Няужо гэта адбудзецца,я так дауно чакау. Дачакауся! Цяпер прыемна будзе хадзіць на гульні нашых спартоуцау. А камэнтарыі гульні будуць на нашай беларускай мове? КАЛІ ЛАСКА! ЗРАБІЦЕТАК,КАБ БЕЛАРУСКАЯ МОВА З СТАДЫЕНА ГУЧАЛА НА УВЕСЬ БАРЫСАУ! ТАДЫ СТАДЫЕН БУДЗЕ НА 100% ЗАПОУНЕНЫ.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру