Уладзімер Сасноўскі

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прапануе фарсіраваць прыняцце дакумента, які ўносіць змяненні ў сістэму ўстанаўлення платы за навучанне ў аўташколах. Аб гэтым сёння паведаміў міністр транспарту і камунікацый Уладзімір Сасноўскі на пасяджэнні калегіі міністэрства.

Паводле яго слоў, органы ўнутраных спраў паказваюць на праблему, звязаную з пагаршэннем якасці падрыхтоўкі вадзіцеляў транспартных сродкаў у аўташколах.

«Мы не падзяляем гэты пункт погляду ў поўнай меры, хоць залішняе рэгуляванне гэтага бізнесу прывяло да таго, што аўташколы ў 2007 годзе сталі менш рэнтабельныя», — сказаў ён.

Таму Мінтрансу трэба фарсіраваць дакумент па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу ў сферы падрыхтоўкі вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў.

Як растлумачыў БЕЛТА начальнік аддзела па бяспецы на транспарце і ліцэнзаванню Павел Бажанаў, цяпер тарыфы на падрыхтоўку вадзіцеляў рэгулююцца ўказам нумар 551, які зацвердзіў Правілы дарожнага руху. Ён змяшчае норму, што мяжу гэтых тарыфаў устанаўлівае Савет Міністраў. Цяпер Мінтранс унёс ва ўрад праект указа, які адмяняе гэту норму і прадугледжвае, што тарыфы на паслугі аўташкол будуць рэгістравацца мясцовымі органамі ўлады.

Паводле яго слоў, гранічны тарыф, які ўстанаўліваецца ўрадам, не дае магчымасць улічваць месцаразмяшчэнне аўташкол у рэспубліцы, формы ўласнасці і іншыя нюансы іх дзейнасці. Цяпер з 420 дзеючых у Беларусі аўташкол амаль трэць мае нулявую рэнтабельнасць, а астатнія блізкія да гэтых паказчыкаў.

Папярэдне гэты дакумент падтрыманы ў міністэрствах, Саўміне і Адміністрацыі прэзідэнта.

Паводле: БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Аўташколы вернуцца да самастойнага вызначэньня кошту сваіх паслугаў
Інспэкцыі трасуць аўташколы
У аўташколах Беларусі — канфлікты й страйкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0