Браян Морсман з сынам Лаймам. Фота з асабістага архіву Морсмана, democratandchronicle.com

Браян Морсман з сынам Лаймам. Фота з асабістага архіву Морсмана, democratandchronicle.com

Браян Морсман з Нью-Ёрка не збіраўся прабягаць 126,5 км за тры дні, але яго змусілі абставіны — трэба лекаваць сына, распавядае Democrat & Chronicle.

За перамогі ў марафонах у Алабаме, Паўночнай Караліне і Вірджыніі Морсман атрымаў сумарна 5750 даляраў. Іх ён патраціць на лекаванне 9-месячнага сына ад расшчаплення пазваночніка.

Без належнага лекавання сын Морсмана можа страціць магчымасць хадзіць. «Кожны раз, калі я бягу, я думаю пра яго і пра тое, што мой боль непараўнальны з тым, праз што праходзіць ён», — кажа Морсман.

29-гадовы Морсман за апошнія 6 год прабег 42 марафоны, з іх перамог у 23-х. Да таго, як яны з жонкай даведаліся пра хваробу свайго другога дзіцяці, ён бегаў проста для задавальнення.

Спартовец рыхтуецца да забегаў без трэнера — падчас перапынку на абед альбо ўночы, калі сын ужо спіць. Хаця Морсман мог бы мець поспех на вялікіх замежных спаборніцтвах, ён бярэ ўдзел толькі ў амерыканскіх марафонах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?