Гара Эверэст (Джамалунгма) — самая высокая кропка Зямлі. Яе вяршыня на 8848 метраў вышэй за ўзровень мора. Фота inar.com.ru

Гара Эверэст (Джамалунгма) — самая высокая кропка Зямлі. Яе вяршыня на 8848 метраў вышэй за ўзровень мора. Фота inar.com.ru

Кітай разглядае магчымасць пабудовы тунэля пад Эверэстам, самай высокай гарой у свеце, паведамляе The Guardian.

Гэты тунэль мае стаць часткай чыгункі, якая злучыць Кітай з Непалам. Гэта чыгунка зможа палегчыць дастаўку грузаў з Кітая ў Індыю. Плануецца, што чыгунка ў Непал будзе скончаная ў 2020 годзе.

Пакуль Кітай не мае чыгуначнага злучэння з Непалам. Аднак у планах Пекіна падоўжыць да Катманду ўжо існуючую Цынхай-Тыбецкую чыгунку, якая заканчваецца ў горадзе Шыгадзе, за 170 км ад мяжы з Непалам.

Цынхай-Тыбецкая чыгунка; фота crecg.com

Цынхай-Тыбецкая чыгунка; фота crecg.com

Цынхай-Тыбецкая чыгунка злучае правінцыю Цынхай з Тыбецкім аўтаномным раёнам. Гэта самая высакагорная чыгунка ў свеце: яна ўзнімаецца на 5072 метры на перавале Танг-Ла. Па Цынхай-Тыбецкай чыгунцы ходзяць спецыяльныя вагоны, у якіх падаецца кісларод і падтрымліваецца аптымальны ціск, каб пасажыры не пакутавалі ад горнай хваробы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?