Упершыню у Віцебску восем аб’ектаў ваеннага гарадка будуць прададзены з аўкцыёну.

«Пачатковы кошт кожнага з аб’ектаў — адна базавая велічыня. Таргі адбудуцца 8 лютага. На Віцебшчыне цяпер пустуюць каля 250 былых ваенных аб’ектаў, якія так і не спатрэбіліся ні камунальшчыкам, ні прамыслоўцам, ні прадпрымальнікам.

Многія з іх разбураюцца і раскрадаюцца, губляючы прывабнасць для магчымых гаспадароў. Так, ваенны гарадок Зубрэвічы ў Аршанскім раёне, які выстаўляюць на продаж, стаіць закінутым болей за 15 гадоў».

Паводле «Еўрапейскага радыё для Беларусі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0