Рэйтынгавае агенцтва S&P сёння, 10 красавіка, панізіла доўгатэрміновы рэйтынг абавязацельстваў Украіны ў замежнай валюце з «CCC-« да «CC». Пра гэта сведчаць дадзеныя на сайце агенцтва.

«Доўгатэрміновы рэйтынг Украіны ў замежнай валюце паніжаны да «СС»; прагноз застаецца негатыўным. Паніжэнне рэйтынгу адлюстроўвае нашы чаканні, што дэфолт па абслугоўванні доўгу цэнтральнага ўрада ў замежнай валюце з'яўляецца практычна непазбежным», — гаворыцца ў паведамленні.

Выстаўленая адзнака «СС» азначае, што эмітэнт мае сур'ёзныя цяжкасці з выплатамі па даўгавых абавязацельствах.

Нагадаем, у канцы сакавіка іншае рэйтынгавае агенцтва — Moody's — панізіла сувэрэнны крэдытны рэйтынг Украіны з «Caa3» да «Ca» c негатыўным прагнозам.

Прычынай такога рашэння Moody's назвала планы ўрада Украіны па рэструктурызацыі еўрааблігацый. Акрамя таго, агенцтва палічыла, што прыватныя інвестары, якія ўкладваюць сродкі ў нацыянальную эканоміку, рызыкуюць панесці страты. Не змаглі паўплываць на пазіцыю агенцтва і заявы афіцыйнага Кіева аб планах правядзення маштабных эканамічных рэформаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?