11.04.2015 / 08:51

Сёння — чатыры гады з часу тэракту ў мінскім метро 4

Да гадавіны тэракту ў Мінскім метрапалітэне прывядуць у парадак памятны знак і выставяць ганаровую варту, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

фота Сяргея Балая, tut.by

11 красавіка 2011 года на станцыі метро «Кастрычніцкая» быў учынены тэракт, які забраў жыцці 15 чалавек. Амаль чатыры сотні атрымалі раненні. 

Штогод у гэты жалобны дзень людзі нясуць кветкі да мемарыяльнага знака «Рака памяці» каля выхаду з падземнага пераходу. «Прыйдуць да знака і супрацоўнікі сталічнай падземкі. У нашым калектыве таксама памятаюць пра гэтую трагедыю і падзяляюць смутак родных і блізкіх загінулых, суперажываюць пацярпелым. Але мы не хочам іх вольна ці міжвольна трывожыць. Хай усё будзе строга і сціпла, без пафасу і непатрэбных цырымоній», — адзначылі ў прэс-службе. 

Мінскі метрапалітэн аддасць даніну павагі загінулым: прывядзе ў парадак памятны знак, «да яго ў маўчанні стане імправізаваная ганаровая варта з супрацоўнікаў, да падножжа помніка лягуць кветкі». 

У прэс-службе падкрэслілі, што «сёння ў метрапалітэне робяць усё для таго, каб не паўтарылася трагедыя чатырохгадовай даўнасці».

0
УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ / Адказаць
11.04.2015 / 09:36
І хто ж зладзіў той самы тэракт і навошта?...два генія з віцебска зрабіўшыя выьухоўку ў звычайным сутарэньні без адпаведных умоў і пайехалі ўзрываць метро проста так пацехі дзеля? Не веру! Хітразачэсаны,мы ўсё ведаем.час і ты будзеш прыцягнуты да адказу за гэты ўчынак як і за астатніх забітых(захарэнка,красоўскі,завадскі,ганчар)
0
радзімка / Адказаць
11.04.2015 / 11:41
Мінску пайшло б на карысць перайменаванне ў МЕНСК і замацаванне статусу пляцоўкі міжнароднай дыпламатыі...
0
Серж / Адказаць
11.04.2015 / 12:05
у кого были глаза, тот увидел и сделал выводы. дыру в бетонном перекрытии может сделать только направленный взрыв, а соответственно взорвалась тумба под скамейкой. и наконец, парень, который сидел на скамейке во время взрыва, доказал это тем, что выжил. кому нужен был взрыв в метро с минимальными жертвами - пусть разбираются следователи.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру