11.04.2015 / 09:15

Найбуйнейшы ў Беларусі начны клуб зачыняецца праз нерэнтабельнасць 8

Самы вялікі ў Беларусі начны клуб «Энергія» з 1 ліпеня спыняе сваю працу. Культурна-забаўляльны цэнтр пераабсталююць у гіганцкі будаўнічы рынак.

Апошняя маштабная вечарынка ў «Энергіі» адбудзецца 27 чэрвеня і будзе прысвечана 7-годдзю культурна-забаўляльнага цэнтра. Пасля гэтага пачнецца падрыхтоўка да размяшчэння гандлёвых месцаў «Будмаркета».

«Так, сапраўды мы зачыняемся, — кіраўнік клубам «Энергія» Павал Вялюга. — З 1 ліпеня клуба больш не будзе. Гэта звязана з нерэнтабельнасцю працы аб'екта. Раней наведвальнасць дасягала 1 тыс. чалавек за суткі, цяпер — 300-400. Для нас гэта замала», — растлумачыў Павел Вялюга.

Ён лічыць першапрычынай падзення наведвальнасці крызіс: людзі ашчаджаюць на адпачынку.

Крызіс ударыў і па іншых аб'ектах, якія належаць прадпрыемству «МегаЕўратэкс», валодае якім бацька Паўла — Віктар Вялюга.

Павел Вялюга адзначыў, што закрыццё клуба «Энергія» наўрад ці стане для Віцебска «незаменнай стратай», бо ўжо ў кастрычніку ў цэнтры горада адкрыецца забаўляльны цэнтр «Вінтаж» («Vintage»).

Культурна-забаўляльны цэнтр «Энергія» лічыўся найбольшым начным клубам краіны (плошча — 5800 квадратных метраў) з самай доўгай барнай стойкай (44 метры). У ім магло збірацца 4 тысячы чалавек. Плошча танцпляцу складае 3 тысячы квадратных метраў, магутнасць гуку — 30 000 Вт.

«Энергія» прыцягвала маладых людзей не толькі велізарным прасторай, але і дэмакратычнасцю ўваходных білетаў. Да 22:00 у «Энергію» можна было трапіць бясплатна, з 22:00 да 24:00 — за 20 000 рублёў, пасля паўночы — 50 000 рублёў.

0
! / Адказаць
11.04.2015 / 09:38
Опять ринутся "на природу" .... Ещё больше загадят леса.
0
Inhvar / Адказаць
11.04.2015 / 10:27
Галоўнае каб рэжымныя "арэны да манежы" былi рэнтабельнымi.
0
Paul Pot Riot / Адказаць
11.04.2015 / 11:16
І ніхто не падумаў, ці падабаюцца наведвальнікам надпісы замежнымі літарамі «Энергия». Народ любіць СВАЁ, і прагне свайго. А ў каго нават сьціплай літаркі « і » шкада гэтаму народу, той мімаволі будзе зачынены.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру