11.04.2015 / 09:20

Следства: Дактары «Ладэ» не вінаватыя ў гібелі пацыенткі 17

Следства не ўстанавіла віны работнікаў брэсцкага «Ладэ» ў гібелі пацыенткі ад анафілактычнага шоку. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў, піша БелТА.

Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў смерці 21-гадовай берасцейкі ў маі 2014 года была прызначаная дадатковая комплексная экспертыза. 

«Экспертная камісія рэспубліканскага ўзроўню не ўгледзела парушэнняў патрабаванняў нарматыўных дакументаў Міністэрства аховы здароўя і сваіх службовых інструкцый у дзейнасці супрацоўнікаў філіяла медцэнтра пры аказанні медыцынскай дапамогі дзяўчыне. У сувязі з гэтым мы прыйшлі да высновы, што няма падстаў гаварыць аб тым, што мела месца нейкае злачынства», — распавёў начальнік упраўлення.

Няшчасны выпадак адбыўся ў Брэсце 20 мая 2014 года. У бальніцу дзяўчыну даставілі 19 мая з медцэнтра, дзе ёй стала дрэнна падчас правядзення дыягнастычнай лекавай маніпуляцыі. 

0
иван / Адказаць
11.04.2015 / 09:59
ни кто ни в чем не виноват. сама виновата. не ходи к докторам здоровый. залечат до смерти.
0
петр / Адказаць
11.04.2015 / 10:27
21 летняя девушка умерла во время оказания медицинской помощи в медицинском центре а затем в больнице и нет виновных? Все делали по нормативным документам - интересные нормативы у здравохранения? Возникает вопрос а кто учредители-владельцы центра ЛОДЕ
0
Цыбулькін / Адказаць
11.04.2015 / 12:08
Чалавечае цела не функцыянуе згодна нарматыўных дакумантаў, чалавек не машына. Ніякі дохтар не можа гарантаваць 100% вынікаў лячэння, аб гэтым звычайна падвісваецца адпаведная папера. Анафілактычны шок можа адбыцца з любым чалавекам у любы час, яго немагчыма прадказаць. Можна памерці ад таблеткі аспірыну, як Брус Лі. Петр і иван - вам раю не хадзіць да дактароў і не піць таблеткі.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру