11.04.2015 / 12:21

Былы дырэктар пінскай школы прызнаны вінаватым у гвалце над непаўналетнімі вучаніцамі 8

Суд Пінскага раёна і горада Пінска прысудзіў былога дырэктара адной з мясцовых школ мастацтваў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Рашэнне было абвешчана 20 сакавіка, прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу, паведамілі TUT.BY у судзе.

65-гадовы мужчына прызнаны вінаватым па ч. 1 арт. 168 КК (Палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту) і ч. 1 арт. 169 КК (Распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, што загадзя не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту).

Нагадаем, дырэктара, які ўзначальваў навучальную ўстанову з 1997 года, затрымалі ў верасні мінулага года. У ходзе следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што «мужчына, знаходзячыся па месцы працы, з мэтай задавальнення свайго палавога запалу насуперак волі заведама для яго непаўналетняй здзейсніў у дачыненні да 14-гадовай навучэнцы гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».

У ходзе расследавання крымінальнай справы было выяўлена 6 эпізодаў злачынных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да чатырох непаўналетніх. Дзвюм ахвярам былога дырэктара было па 12 гадоў.

0
Н.М. / Адказаць
11.04.2015 / 13:27
Аўтуховічу за пару патронаў далі значна болей... Ну і хто ў вачох гэтых "судей" большы злачынца? Застаецца спадзявацца на тое, што на зоне яго сустрэнуць па ранейшых паняціях.
0
Таня / Адказаць
11.04.2015 / 15:23
4 гады за згвалтаванне 12-цiгадовых дзяучынак???? Яны там у судах падурнелi што-лi???
0
ф / Адказаць
11.04.2015 / 17:39
там не згвалтаванне, як я разумею
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру