11.04.2015 / 12:40

У нядзелю — першыя навальніцы 3

У Беларусі 12 красавіка чакаецца паступовае павелічэнне воблачнасці.

Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах —навальніцы.

Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў цяпла, днём будзе ад 12 па паўночным захадзе да 21 градуса па паўднёвым усходзе краіны.

0
МатрУна / Адказаць
11.04.2015 / 14:40
няхай грымiць , няхай iдзе дожджык , няхай усё зелянее вакол ....- вясна iдзе . Мацуйцеся , людзi !
0
сергей / Адказаць
11.04.2015 / 18:45
МатрУна, чему веселиться?
0
Лявон / Адказаць
11.04.2015 / 21:08
Матруна.... Прыемна чытаць выказванне. ДЗЯКУЙ! Я чую громы навальніцы, і шум глухі буйных дажджоу, і песьні звонкія палеу . Так пісау Я.Колас.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру