11.04.2015 / 16:17

У Ерусаліме «сышоў» жыватворны агонь 15

Жыватворны (дабрадзейны) агонь «сышоў» у Храме Труны Гасподняе ў Ерусаліме. «Цуд сыходжання агню» адбыўся каля 14:20 пасля малітваў патрыярха Ерусалімскага Феафіла III і тысяч паломнікаў з усяго свету.

Ерусалімскі патрыярх перадаў агонь тым, хто знаходзіўся ў храме, пасля чаго ён за лічаныя хвіліны быў распаўсюджаны сярод тых, хто чакаў на вуліцы.

Жыватворны агонь сёння будзе дастаўлены ў Мінск у 21:55.

У нядзелю праваслаўны свет, а таксама шэраг грэка-каталіцкіх цэркваў святкуе Вялікдзень.

Многія ў праваслаўнай царкве крытыкуюць «цуд сыходжання агню» як захаванае з Сераднявечча шарлатанства.

0
vasil / Адказаць
11.04.2015 / 16:44
самым ня смешна пiсаць пра гэтую "лапшу" ад расейскай царквы?
0
Carabus / Адказаць
11.04.2015 / 21:49
химия рулит
0
Перапалох / Адказаць
11.04.2015 / 23:04
Багата вы ведаеце, якая б царква не была, аднак Глава там Хрыстос i пагэтаму мы молімся яму, а не патрыярхам i папам. А Богу жывому.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру