11.04.2015 / 23:24

Сапраўды ўваскрос! Праваслаўныя святкуюць Вялікдзень 11

12 красавіка праваслаўныя некалькіх краін, а таксама ўніяты Украіны святкуюць Вялікдзень. Традыцыйна ў гэты дзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!» І адказваюць на тое: «Сапраўды ўваскрос!»

Урачыстыя багаслужбы праходзяць ва ўсіх цэрквах Беларусі.

Каталікі і пратэстанты адсвяткавалі Вялікдзень тыдзень таму.

Вялікдзень — найбольшае свята года, дзень, калі разам збіраюцца сем’і, а таксама дзень, перад якім людзі парадкуюць і пасля якога, на Радаўнічныя дні, наведваюць родавыя магілы.

Вялікдзень — свята, якое нагадвае нам пра нашу хрысціянскую веру, пра перамогу Жыцця Вечнага над смерцю.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

* * *

Выкарыстайце акенца для каментароў, каб павіншаваць сваякоў, сяброў, знаёмых з Вялікаднем.

0
fhf / Адказаць
12.04.2015 / 00:23
Дзень добры вам, шаноýныя спадарын¡ й не меньш шаноýнае спадарства! Хрыстос уваскрос! …Любасьць ¡ каханьне, еднасьць, м¡р ды згода, гонар ¡ пашана, здароý´е й дабрабыт – Няхай м¡ж вам¡ й дзеля вас яны заýжды й бадзёра бавяць свой час, Няхай назаýсёды й нязгасна з вам¡ будуць вел¡ч ¡х пяшчоты й валадарства. А здрады й разлады, варожасьць, зайдрасьць ды й злосьць, журба й самотнасьць, жах ды бяда Назаýжды няхай сыйдуць, няхай кануць незваротна, прападуць ý нябыт, Í сьцежк¡ ¡х да вас хай змые з-пад вясёлк¡ дожджыку жвавага ¡мкл¡вая вада….. Дабранак, дабрыдзень, дабранач зычу вам, шаноýныя спадарын¡ й не меньш шаноýнае спадарства! Хрыстос уваскрос!
0
Валацуга / Адказаць
12.04.2015 / 02:21
fhf, сапраўды ўваскрос!!!
0
Ліцьвін / Адказаць
12.04.2015 / 04:20
Сапраўды ўваскрос!!!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру