11.04.2015 / 23:04

У Мінску сёння было +19,7, але ў аўторак прагназуюць мокры снег

У суботу ў Мінску было надзвычай цёпла — +19,7 градуса. Найцяплей у суботу было ў Жыткавічах — +21,9, у Мазыры — +21,7, у Гомелі — +20, паведамляе твітар Белгідрамета.

А «найхаладней» — на Полаччыне і ў Асвеі — усяго +18.

На нядзелю таксама прагназуецца адносна цёплае надвор'е (ад 12 па паўночным захадзе да 21 градуса па паўднёвым усходзе краіны), невялікія дажджы, нават навальніцы па поўдні краіны.

Праўда, у панядзелак ужо пахаладае, паведамляе pogoda.by. У ноч на аўторак у Мінску прагназуюць мокры снег. Непагадзь затрымаецца на некалькі дзён.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру