11.04.2015 / 23:55

У Мінску больш за 500 будынкаў засталіся без ацяплення і гарачай вады 1

На вуліцы Бехцерава ў Заводскім раёне а 4.18 прарвала магістральную цеплатрасу. Без гарачай вады і ацяплення засталіся 463 шматкватэрныя жылыя дамы, 24 садкі, 13 школаў.

А 10.53 гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне было адноўлена ў поўным аб'ёме па абвадным сетках і пачаты раскопкі месца пашкоджання і адпампоўка вады ў ліўневую каналізацыю.

Цеплазабеспячэнне па асноўнай схеме мелі аднавіць яшчэ ў нядзелю.

0
лг. / Адказаць
12.04.2015 / 11:06
Актуальная песня о проблемах водоснабжения: группа Ленинград "Где моя вода."
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру