Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт ЗША і кіраўнік Кубы ўпершыню за больш чым 50 гадоў правялі асабістую сустрэчу. На саміце ў Панаме 11 красавіка сустрэліся Барак Абама і Рауль Кастра. Яны паціснулі адзін аднаму рукі.

«Мы гатовыя да абмеркавання, але мы павінны быць вельмі асцярожныя. Сёння мы можам не згаджацца з тым, з чым пагодзімся заўтра», - заявіў кіраўнік Кубы Рауль Кастра. Абама адзначыў, што змена амерыканскай палітыкі ў дачыненні да Кубы — важная вяха для ўсяго рэгіёну. Прэзідэнт ЗША назваў сустрэчу з Кастра гістарычнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?