Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прыбыў на саміт Амерык ў Панаму разам са сваім двайніком. Упершыню ў гісторыі двайнік кіраўніка дзяржавы трапіў на відэа. Кадры, на якія трапіў двайнік Мадура і жонка прэзідэнта, размешчаны на YouTube-канале іспанамоўнай версіі тэлеканала CNN.

На відэазапісе відаць, як двайнік у суправаджэнні аховы садзіцца ў прэзідэнцкі лімузін, які накіроўваецца на саміт. Сам жа Мадура сціпленька едзе ў адной з другасных машын венесуэльскай дэлегацыі.

Двайнік падобны на прэзідэнта целаскладам і вусамі.

Мадура паранаідальна баіцца замахаў на сваё жыццё.

У Панаме паміж прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і Мадурам адбылася кароткая размова.

Па словах прэс-сакратара Белага дома Кэтрын Варгас, Абама запэўніў Мадуру, што Злучаныя Штаты не маюць намеру пагражаць Венесуэле. Акрамя таго, Абама выказаўся ў падтрымку мірнага дыялогу паміж урадам і апазіцыяй.

Таксама амерыканскі прэзідэнт дадаў, што ЗША зацікаўленыя ў падтрымцы дэмакратыі, стабільнасці і росквіце ў Венесуэле.

Мадура назваў размову канструктыўнай і выказаў меркаванне, што ёсць шанец на нармалізацыю адносін між дзвюма краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?