Праз крыж зямное чуецца цяпло,
Як птушка, што патрапіла ў сіло,
Дзве тысячы гадоў раскрыжаваны
Ты прабачаеш кожную істоту,
У цэрквах, у касцёлах, пры шляхах,
Як птушка на раскрыленых руках
Чакацьмеш вызвалення і палёту.
12.04.15
0
0
0
0
0
0