Delfi.ee

Delfi.ee

Прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес сказаў у інтэрв'ю газеце The Telegraph, што для абароны Эстоніі, якая сядзіць побач з кнотам ад атамнай бомбы, настойліва рэкамендуецца прысутнасць войскаў НАТА.

Размешчаная ўсяго за дзве гадзіны шляху ад бюро Ільвеса расійская мяжа можа быць прыроўненая да запальнага шнуру атамнай бомбы, піша The Telegraph і дадае, што цяпер мяжу не ахоўвае ніводзін вайсковец ЗША ці НАТА.

«Нягледзячы на крызіс ва Украіне і неаслабную ваяўнічасць Уладзіміра Пуціна НАТА да гэтага часу не даслаў ніводнага баявога падраздзялення ні ў Эстонію, ні ў іншыя краіны Балтыі. Усё таму, што ў 1997 г. НАТА падпісаў з Расіяй «базавую дамову», якая «ў бягучай і меркаванай сітуацыі ў галіне бяспекі» выключае пастаяннае размяшчэнне баявых падраздзяленняў на ўсход ад Германіі. Нягледзячы на правакацыі і пагрозы з боку Расіі НАТА самааддана працягвае прытрымлівацца гэтай дамовы».

«Адна пяхотная рота ЗША, якая складаецца з 150 вайскоўцаў, гэта адзінае размешчанае ў дадзены момант у Эстоніі падраздзяленне сіл НАТА — і нават яны знаходзяцца тут толькі часова», — адзначыў Ільвес у інтэрв'ю The Telegraph.

Па словах выдання, Ільвес упэўнены, што НАТА час зразумець, што сітуацыя ў вобласці бяспекі змянілася з 1997 года, і накіраваць у краіны Балтыі хаця б адну брыгаду.

«150 вайскоўцаў — гэта мала, мы лічым адзіным варыянтам размяшчэнне тут у будучыні буйнога ваеннага кантынгенту, — сказаў Ільвес у інтэрв'ю. — За нашай мяжой вядуцца вучэнні, у якіх удзельнічае ад 40 000 да 80 000 салдат. Нас абвінавачваюць у эскалацыі сітуацыі — ці ЗША абвінавачваюць у тым, што яны адзіныя, хто тут ўмацаваўся, — і Расія сцвярджае, што патрэбныя меры ў адказ».

Па словах Ільвеса, дапаможным сілам партнёраў спатрэбіцца ў выпадку нападу ад пяці дзён да тыдня, каб прыбыць на месца. У той жа час, Расія фактычна здольная да імгненнага нападу і за чатыры гадзіны ўварванне можа завяршыцца.

Па словах Ільвеса, рэагаванне на сучасную тэхніку нападу патрабуе таксама сучаснай тэхнікі нападу — у адваротным выпадку сілы будуць няроўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?