Мінскі СКА ў фінале гандбольнага турніру Балтыйская ліга разграміў фінскі «Рыіхімякі» (41:22) і трэці раз запар стаў пераможцам турніру, паведамляе Tribuna.com.
«Фінал чатырох» прайшоў у эстонскай Кехры.
Балтыйская ліга — турнір, які аб'ядноўвае каманды Літвы, Латвіі, Фінляндыі, бярэ ўдзел у ім і мінскі СКА.
16 красавіка СКА згуляе ў рамках чэмпіянату краіны з БГК. Гульня пройдзе ў Палацы спорту (пачатак у 19:30).