Хто хоча пабачыць «Ідылію», абноўленую рэжысэрам Міколам Пінігіным да 200-годзьдзя В. Дуніна-Марцінкевіча?

04.02.08, панядзелак. Купалаўскі тэатар. 19.00. Квіткі па 6500--7000 руб. Будуць нашчадкі камэдыёграфа. Замаўляць квіткі праз т.: (017) 284-15-31, паведамляючы, каму і колькі. Перад спэктаклем — урачыстая частка з удзелам нашчадкаў В. Дуніна?Марцінкевіча: Станіслава Плаўскага, Тадэвуша Крыжаньскага, Бэаты?Хрысьціны Марцінкевіч (Польшча).

Да юбілею прымеркаваныя і іншыя падзеі:

У нядзелю, 3 лютага, а 11?й мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асьвеціць у бабруйскім парафіяльным касьцёле мэмарыяльную шыльду ў гонар 200?годзьдзя хросту пісьменьніка Вінцэнта Дуніна?Марцінкевіча. У гэтым касьцёле ў 1808 г. быў ахрышчаны Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч. Аўтар барэльефа — скульптар Валяр’ян Янушкевіч. Фундатар — пробашч Бабруйскага касьцёла кс. Юры Быкаў.

4 лютага а 12?й — імша за Дуніна?Марцінкевіча ў касьцёле Сьв. Роха, дзе былі ахрышчаныя ўсе дзеці В. Дуніна?Марцінкевіча.

13.00 — Канцэрт арганнай музыкі (тамсама).

16:00. Прэзэнтацыя адмысловых выданьняў:

1-га тома акадэмічнага Збору твораў В.Дуніна-Марцінкевіча; юбілейнага фаліянту «Клясыка»: камэдыя В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» (на 5 мовах); паэма К.Вераніцына «Тарас на Парнасе» (на 8 мовах) (Нацыянальная бібліятэка).

05.02. Аўторак

10.00. Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у эўрапейскім кантэксьце» (малая канфэрэнц-заля Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).

19.00. Купалаўскі тэатар. Спэктакль «Ідылія».

06.02 Серада

09.00.-13:00. Заканчэньне Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у эўрапейскім кантэксьце». Прыняцьце выніковага дакумэнту.

14:00-19.00. Вандроўка па мясьцінах Беларускага Дудара (Ракаў – Тупальшчына – Люцінка – Пяршаі).

Глядзі яшчэ
Ф. Клімчук: Словы на вагу золата
Язэп Янушкевіч: "Займаецца падробкай дакумэнтаў"
Што зьмяняе чалавека
Нацбанк выпусьціў манеты "Дунін-Марцінкевіч. 200 год"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0