Культура55

Што пачытаць на святы?

У святочныя выходныя можна больш часу прысвяціць якаснаму і карыснаму адпачынку з добрай кнігай ці дыскам. У гэтым могуць дапамагчы навінкі ад беларускіх выдаўцоў, прадстаўленыя на сайце Prastora.by.

Кніга «Кошык велікодны» – выдатны выбар для сямейнага чытання самым маленькім у выходныя.

Новую кніжку Уладзіміра Сіўчыкава склалі арыгінальныя вершы і паэтычныя наследванні. Чытанка адрасуецца дзецям, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям. Як яе замовіць — глядзіце тут.

«Мясцовы час» Алеся Аркуша – гэта рэдкая магчымасць пачытаць, як нараджаліся легенды року і літаратуры 1990-х.

Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў - знакавыя культурніцкія з’явы Полаччыны канца XX ст., з якімі аўтар быў звязаны. Як замовіць кнігу — глядзіце тут.

Зборнік з 18 тэкстаў, заснаваны на матэрыялах сабраных падчас экспедыцыі па рэгіёне беларуска-польскага памежжа, прадставіў Віталь Воранаў пад назвай «Шэптам».

Напаўмістычныя, таямнічыя, але разам з тым рэальныя гісторыі,

пазнаёміцца з якімі можна тут.

Незвычайны гістарычны комікс «Пра Кастуся»

паводле п’есы Уладзміра Караткевіча «Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць» выйшаў у 2013 годзе да гадавіны паўстання 1863-64 гг., але набыць яго можна і цяпер, ды варта паспяшацца – колькасць асобнікаў абмежавана! Знайсьці яго можна тут.

З твораў, што трапілі ў шорт-ліст сёлетняй прэміі Гедройца на Беларускай Прасторы можна знайсці казку Антона Францішка Брыля «Ян Ялмужна» і складанку аповесцяў Віктара Казько «Час збіраць косці».

У такой файнай кампаніі аўтараў, мастакоў і перакладчыкаў файна бавіць спакойны сямейны святочны вечар разам з гарбатай «Беларусь у гісторыі» з кубкам, аздобленым нашым нацыянальным сімвалам.

Спакойных, шчаслівых і радасных святочных дзён зычыць вам Беларуская Прастора!

Комментарии5

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

Крутого айтишника, который вернулся из Грузии, осудили по четырем политическим статьям4

Крутого айтишника, который вернулся из Грузии, осудили по четырем политическим статьям

Все новости →
Все новости

Зенкович рассказал, как в СИЗО положил под ведро газету с портретом Лукашенко и писал объяснительную2

Ксендза Генриха Околотовича вернули в колонию

Этой минчанке 17 лет, а она входит в топ-10 лучших хендлеров Европы3

Каждые два метра — переход. Сюрприз для велосипедистов в Минске1

Сырский попросил Трампа помочь Украине перенести войну на территорию России7

В украинский плен попал 58-летний белорус, который воевал на стороне России8

А сейчас так можно? Как историк попал в Wargaming, закрепился в ИТ и уже не боится ни кризисов, ни ИИ2

«Как добиваться правды?» После смерти школьницы в больнице Ельска родителям не дают никакой информации о расследовании11

Клещи покусали 2000 белорусов в одной только области5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутого айтишника, который вернулся из Грузии, осудили по четырем политическим статьям4

Крутого айтишника, который вернулся из Грузии, осудили по четырем политическим статьям

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць