01.02.2008 / 21:16

"Куды ён дзенецца з падводнай лодкі?" 11

Рандэву ў Сочы — найболей зручны варыянт для прасоўваньня нейкіх лятэнтных плянаў. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Вутка" аказалася не зусім "вуткай". Пару дзён таму прэсавыя службы Пуціна ды Лукашэнкі ня спраўдзілі інфармацыю "Независимой газеты" пра хуткі візыт беларускага кіраўніка ў Расею. Але сёньня пра магчымасьць сустрэчы двух прэзыдэнтаў найбліжэйшым часам — хіба што не ў Маскве, а ў Сочы — заявіў амбасадар Сурыкаў.

Рандэву ў Сочы — варыянт найболей зручны для прасоўваньня нейкіх лятэнтных плянаў. Ну сустрэліся выпадкова ля трасы слаламу, абмяняліся меркаваньнямі пра надвор'е ды лыжную мазь :) Нефармальны статут сустрэчы не абавязвае ні да якіх прэсавых канфэрэнцыяў і г.д. І ніякі Калесьнікаў з "Коммерсанта" ня будзе цікаваць за мімікай ды інтанацыямі.

Карацей, калі сустрэча ў Сочы адбудзецца, то інфармацыі публіка атрымае, хутчэй за ўсё, зь вераб'ёву дзюбу. Што толькі падагрэе вэрсыі наконт патаемных дамоўленасьцяў, дасягнутых падчас сьнежаньскага візыту Пуціна ў Менск. Дыяпазон гіпотэзаў на гэты конт, як вядома, шырокі — ад спрыяльных умоў экспансіі расейскага капіталу да аб'яднальнага рэфэрэндуму. Паказальна, што плебісцыт прадракае зараз і маскоўскі палітоляг Суздальцаў, які раней ставіўся да магчымасьці такога сцэнару скептычна.

Зрэшты, ня варта думаць, што Лукашэнка паляціць у Сочы бяз козыраў. У сьвятле імавернага візыту болей зразумелым становіцца сэнс учорашняй сустрэчы беларускага афіцыйнага кіраўніка зь нямецкім амбасадарам. Працягваецца палітычная гульня на два кірункі з разьлікам на расейскі ідэфікс: крый божа, каб апошні хаўрусьнік сышоў на Захад! Гэта ж натаўскія орды пад Смаленскам стаяць будуць і г.д. :)

www.proatom.ru

Разам з тым, магчымасьці такой гульні ня варта перабольшваць. Выглядае на тое, што ў Крамлі ўсё болей рацыянальна ацэньваюць манэўры беларускага кіраўніцтва. Сьпяшацца крамлёўскім няма куды. Ля дзяржаўнага стырна пасьля сакавіцкіх выбараў застаецца тая ж піцерская каманда. Для беларускай жа ўлады выканаць 12 патрабаваньняў Эўразьвязу азначае падпісаць сабе прысуд у растэрміноўку.

Таму ў Маскве наважыліся даціскаць упартага партнэра мэтадычна: маўляў, куды ён дзенецца з падводнай лодкі?

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ

0
Вечерний дозор / Адказаць
01.02.2008 / 17:55
У сьвятле імавернага візыту болей зразумелым становіцца сэнс учорашняй сустрэчы беларускага афіцыйнага кіраўніка зь нямецкім амбасадарам. А заодно и послов друг на друга натравить. Попытаться, по крайней мере.
0
Ліс / Адказаць
01.02.2008 / 23:38
Ну пасля нафта-газавага бізуна зімы 2007 году Лу крыху дапусцілі да цела Пу. Даціснуць магчыма таго, хто карыстаецца пэўнымі правіламі. Наш жа "геній" ніякіх правіл не прытрымліваецца. Трымаецца ідэі фікс -- пажыццёвага кіравання на Беларусі. Згодзен, што піцерцы будуць ціснуць метадычна. І тут узнікае магчымасць варыянта летальнага зыходу. Нэрвы здадуць канчаткова. І ніхто не падасць кісларод целу.
0
wint / Адказаць
02.02.2008 / 01:20
Расказвалі мінулым траўнем, што ў травеньскі прыезд Лу ў Маскву, яго там моцна нагнулі і далі тэрмін да жніўня на дазвол расейскім кампаніям прыватызаваць беларускія. Цікава было назіраць за далейшымі дзеяньнямі. Лу відавочна ня ведаў што рабіць ці прынамсі, як захаваць твар (ці, хай, хаця б як гэта растлумачаць элехтарату). Час ійшоў, а вакол пытаньня павісла цішыня, толькі раз-пораз аднекуль даходзіла інфармацыя, што там завод прадалі расейцам, там пусьцілі. Як не сумна, але расейцы свае возьмуць (нават не расейцы, а карпарацыя \"Газпрам і яе сябры \", пуціноідам дзеля бізнэсу і іміджу (што ні кажыце, а сам Буш руку цісне калі-нікалі) даводзіцца выконваць абавязкі кіраўнікоў Расеі). А самае сумнае, што я прынамсі ня бачу выйсьця.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру