Шаноўнае панства, вандроўка «Невядомая Наваградчына» пераносіцца з 18.04.2015 на 19.04.2015 па прычыне прызначэння суботніка на 18-е чысло і немагчымасці цэлага шэрагу нашых сяброў і вандроўнікаў далучыцца да падарожжа з-за гэтага.

Нагадваем, што пад час падарожжа плануецца наведаць наступныя аб’екты і мясціны:

- Наваградак – замак, Фарны, Дамініканскі і Францішканскі
касцёлы, Барысаглебская царква, гістарычная забудова
- Адампаль – сядзібна-паркавы комплекс сяр. 19 ст.
- Асташына – сядзібна-паркавы ансамбль друг. пал. 19 ст.
- Дзяляцічы – драўляная царква 19 ст., гістарычная забудова
- Лаўрышава – драўляная царква 1786 г., цэнтр Лаўрышаўскага манастыру
- Лоўчыцы – драўляная мячэць 18 ст., татарскі мізар
- Нягневічы – царква 1795 г., гістарычная забудова

Кошт падарожжа 250 000 бел.руб.

Кантакты:
+375 29 1694811
+375 29 1117332
meliashkevich@gmail.com
antonastapovicz1@gmail.com

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?