Тысячы турэцкіх студэнтаў далучыліся да анлайн-петыцыі на карысць будаўніцтва джэдайскіх храмаў, якая стартавала пасля таго, як рэктар Тэхнічнага універсітэта Стамбула Мехмет Карач прапанаваў пабудаваць мячэць на тэрыторыі кампуса, распавядае CNN.

Характэрна, што джэдайскі храм захацелі 200 тысяч студэнтаў, а 20 тысяч выказаліся за будысцкі. Акрамя таго, 5 тысяч студэнтаў Dokuz Eylül University з Ізміра 9 верасня падпісалі хадайніцтва аб будаўніцтве джэдайскага храма.

«Усё менш і менш джэдаяў застаецца на зямлі. Набіраць новых джэдаяў трэба і ў сілу баланс прывесці, вось для чаго джэдайскі храм хочам мы», – гаворыцца ў хадайніцтве, якое стылістычна нагадвае манеру размовы персанажа «Зорных войнаў» майстры Йоды.

«Я падпісаўся таму, што найбліжэйшы джадайскі храм знаходзіцца ў мільярдах светлавых гадоў ад нас», – патлумачыў нехта з падпісантаў на сайце Change.org:

Вясёлыя ініцыятывы такога кшталту стварае турэцкая апазіцыя, якая крытыкуе прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана за спробу прывіць грамадству залішні кансерватызм.

Джэдаі – гэта выдуманыя персанажы культавага амерыканскага фільма «Зорныя войны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?