HD189733b ва ўяўленні мастака. Выява: C.Carreau/ESA/NASA

HD189733b ва ўяўленні мастака. Выява: C.Carreau/ESA/NASA

Навукоўцы падрабязна апісалі пякельныя ўмовы на экзапланеце HD189733b ў сузор’і Лісічкі ў часопісе Astrophysical Journal Letters.

Хуткасць ветру ў верхніх пластах атмасферы планеты складае 8±2 км/с (кіламетры на секунду!). Тэмпература — ад 7 да 15 тысяч градусаў (Цэльсія ці Кельвіна — ужо не істотна).

Звесткі пра «пякельную планету» дастаткова дакладныя з улікам адлегласці: ад Зямлі да HD189733b 63 светлавых гады. Планета ёсць «гарачым юпітарам», па памерах трошкі большым за Юпітар з нашай Сонечнай сістэмы. Да свайго Сонца (зоркі HD189733) планета у 30 раз бліжэй, чым Зямля да Сонца. Год (поўны абарот вакол свяціла) у HD189733b доўжыцца два з паловай зямных дні.

Даведацца столькі пра HD189733b дазволіў апарат HARPS (High Accuracy Radial velocity Planet Searcher) у абсерваторыі Ла-Сілья, Чылі. Прыбор вывучыў спектры натрыя, што ўтрымліваецца ў атмасферы «пякельнай планеты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?