Каля 24 тысяч грамадзян падпісаліся за адмену Дэкрэта №3 «Аб супрацьдзеянні сацыяльнаму ўтрыманству».

Ініцыяваў анлайн-петыцыю на платформе change.org Віталь Юрчанка.

«Былі жорсткія каментары. Але ў асноўным беларусы пісалі карэктна і абгрунтавана. Пакідалі шмат каментароў жанчыны, якія сядзяць дома з дзецьмі і таксама падпалі пад гэты дэкрэт», – распавядае пра рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў Юрчанка.

Віталь Юрчанка спадзяецца на тое, што ягоны заклік падтрымае яшчэ каля 50 тысяч чалавек. Пасля гэтага петыцыя будзе скіраваная ўладам.

«Так, мы супраць гэтага закону. Мы хочам, каб нас пачулі. Мы не хочам на вуліцу ісці палкамі грукаць па шкле. Мы хочам падаць дакумент, каб улады ўбачылі, колькі людзей падпісалася. Мы як грамадзяне нашай краіны можам сказаць «так», а можам сказаць «не». У дадзенай сітуацыі мы кажам: «Не», — заўважае Віталь Юрчанка.

Многія крытыкуюць такую форму ўзаемадзеяння з уладамі як электронная петыцыя, паколькі яна не абавязвае ўлады рэагаваць на патрабаванні людзей. Для адказу людзі мусяць кіраваць звычайныя ці электронныя лісты, асабістыя ці калектыўныя, у органы ўлады.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?