У Мінску могуць з'явіцца станцыі метро з назвамі ў гонар класікаў беларускай літаратуры, а таксама некаторых сталічных мікрараёнаў.
На сайце Мінгарвыканкама з'явіліся прапановы па назвах станцый трэцяй і чацвёртай ліній мінскага метро. На адных станцыях прапануецца пакінуць праектаваныя назвы, на іншых — замяніць на новыя. Што можа з'явіцца на схемах новых галінак метро?
Назвы распрацавала камісія па перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў. Яны не з'яўляюцца канчатковымі.
Трэцяя лінія метро. «Івана Мележа», «Свіслач» і «Кірмаш»
Праектаваная станцыя | Рабочая назва | Прапанова па назве станцыі метро |
скрыжаванне вуліц Заслаўскай, Мельнікайтэ і праспекта Пераможцаў | «Праспект Пераможцаў» | «Прафсаюзная» |
скрыжаванне вуліцы Крапоткіна і праспекта Машэрава | «Праспект Машэрава» | «Свiслач» |
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай | «Веры Харужай» | «Кірмаш» |
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава | «Плошча Бангалор» | «Парк Дружбы народаў |
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Халтурына | «Мележа» | «Iвaнa Мележа» |
скрыжаванне вуліц Шырокай і Усходняй | «Кальцова» | «3ялёны Луг» |
скрыжаванне Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка | «3ялёны Луг» | «Лагойская» |
Чацвёртая лінія метро. «Максіма Багдановіча» і «Серабранка»
Праектаваная станцыя | Рабочая назва | Прапанова па назве станцыі метро |
скрыжаванне вуліц Галадзеда і Ташкенцкай | «Ташкенцкая» | «Чыжоўка» |
скрыжаванне вуліцы Малініна і праспекта Ракасоўскага | «Серабранка» | «Азёрная» |
скрыжаванне вуліц Пляханава і праспекта Ракасоўскага | «Пляханава» | «Шэйпiчы» |
скрыжаванне вуліц Ванеева, Кашавога, Трасцянецкай і праспекта Ракасоўскага | «Усходнi» | «Серабранка» |
скрыжаванне вуліц Даўгабродскай, Кашавога і бульвара Трактарабудаўнікоў | «Даўгабродская» | «Даўгабродская» |
скрыжаванне вуліц Уральскай і Фролікава (або Даўгабродскай) | «Уральская» | «Рабочая» |
скрыжаванне вуліц Платонава і Акадэмічнай | «Платонава» | «Батанiчны сад» |
скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава | «Дом друку» | «Друкарская» |
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча, Арлоўскай і Сурганава | «Парк Дружбы народаў» | «Максiма Багдановiча» |
скрыжаванне Старавіленскага тракта і вуліцы Арлоўскай | «Старавiленская» | «Старавiленскi Шлях» |
праспект Пераможцаў, каля дамоў №№ 85-89 | «Манежная» | «Вяснянка» |
праспект Пераможцаў, каля дамоў №№ 111, 111А, 111Б | «Мiнск-Арэна» | «Алімпійская |
Гараджане могуць накіраваць свае прапановы па адрасе: 220030, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 6, «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна», па факсе 200 97 81 або па e-mail [email protected].