Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі даручыў Міністэрству па падатках і зборах прыняць меры па спыненні выпадкаў выплаты заработнай платы «ў канвертах», паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

«МПЗ неабходна прыняць меры па спыненні парушэнняў парадку налічэння заработнай платы, выплаты падаткаў, асабліва з боку ПУП», — заявіў прэм’ер‑міністр, выступаючы 1 лютага на пасяджэнні калегіі Міністэрства па падатках і зборах.

Наконт пераходу ІП у ПУП С.Сідорскі зазначыў, што гэты працэс у краіне ідзе цяжка. Паводле яго слоў, многія ПУП ужо зарыентаваліся, як знізіць сумы падаткаў, што выплачваюцца ў бюджэт, у тым ліку шляхам заніжэння ў дакументах памераў заработнай платы работнікаў.

«Нам трэба не дапусціць, каб па дакументах заработныя платы былі ніжэйшыя, чым бюджэт пражытачнага мінімуму. Мы будзем рабіць усё, каб праца ПУП была празрыстай», — сказаў кіраўнік урада.

Акрамя таго, С.Сідорскі указаў на неабходнасць праводзіць тлумачальную работу і па іншых пытаннях пераходу ІП у ПУП, каб паказаць усе плюсы дзейнасці ў форме юрыдычнай асобы.

Прэм\’ер‑міністр таксама паведаміў, што з 2009 года адбудзецца выраўноўванне ўмоў падаткаабкладання юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў з тым, каб «першаснае назапашванне капіталу прадпрымальнікаў было ўкладзена ў вытворчасць».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0