Канадская паліцыя арыштавала жыхара горада Чатэм-Кент (правінцыя Антарыё), які пагражаў падарваць будынак нацыянальнага парламента ў Атаве, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што 49-гадовы Дэвід Остэрбрук патэлефанаваў у парламенцкую бібліятэку і заявіў, што падарве будынак. Ён матываваў свае намеры тым, што абвясціў «рэвалюцыю» канадскаму ўраду.

Мужчыну абвінавачваюць у паведамленні заведама ілжывай інфармацыі аб здзяйсненні тэрарыстычнага акту і пагрозе грамадскай бяспекі. Іншых падрабязнасцяў інцыдэнту пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?