01.02.2008 / 18:39

З 150 тысяч юнакоў у войска прызвалі толькі 10 тысяч 4

Самымі папулярнымі сталі войскі сіл спэцыяльных аперацый, дзе конкурс склаў да 5 чалавек на месца.

Самымі папулярнымі сталі войскі сіл спэцыяльных аперацый, дзе конкурс склаў да 5 чалавек на месца.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык расказаў Еўрарадыё, што прызыўнікоў-ухілістаў у гэтым годзе было менш. Ён упэўнены, што маладыя людзі не прыходзяць на камісію не наўмысна, а толькі таму, што не ведаюць добра закон.

Вячаслаў Раменчык: У нас больш за 150 тысяч падлягаюць прызыву, але ў нас ажыццяўляецца адбор. Асноўныя крытэрыі – гэта стан здароўя і маральна-псіхалагічныя якасці маладога чалавека, таму не кожны падлягае прызыву.

У студзеньскай прызыўной кампаніі конкурс у войска сіл спецыяльных аперацый склаў 5 чалавек на месца. Шанец туды патрапіць быў у юнакоў з 1-й групай здароўя і самымі лепшымі паказчыкамі па псіхалагічных тэстах. Еўрарадыё пацікавілася ў Вячаслава Раменчыка, калі ў войску такі высокі конкурс, навошта пастаянна дасылаць позвы прызыўнікам-ухілістам.

Вячаслаў Раменчык: У нас ёсць заканадаўства, якое вызначае, хто павінен прызывацца. Чаму нехта павінен служыць ва Узброеных Сілах, а нехта не павінен? Таму ў нас была уведзена крымінальная адказнасць за ўхіленне ад прызыву, калі ў нас і так хапае прызыўнікоў, каб зраўняць грамадзян перад законам.

Акрамя стану здароўя прызыўнікоў правяраюць яшчэ на маральна-псіхалагічныя якасці. Маладому чалавеку прапаноўваюць адказаць на 35 пытанняў, каб праверыць, ці гатовы ён да службы ў войску. Напрыклад, калі ў маладога чалавека ёсць татуіроўкі і пірсінг, яго абавязкова накіроўваюць на гутарку з псіхіятрам. Ваенкам ваеннага камісарыята Ленінскага раёна Мінску Ігар Сфяткевіч кажа Еўрарадыё, калі прызыўнік апынецца адэкватным, тады яго абавязкова прызавуць.

Ігар Сфяткевіч: Нам патрэбна толькі заключэнне камісіі, што ён здаровы і яго маральны стан задавальняючы, але калі ён праходзіць псіхіятра, то псіхіятр звяртае ўвагу на завушніцы ў вушах і носе, на татуіроўкі. Хаця няма такіх абмежаванняў: калі ў яго ёсць татуіроўка - не браць у войска.

І тым не менш, калі ў юнака будзе шмат татуіровак і пірсінгу, у войска яго не прызавуць

Кацярына Ярмалаева, Эўрарадыё

0
qUaKeR / Адказаць
01.02.2008 / 23:18
А то, что призывников призывали после призыва, в январе, об этом Вячаслаў Раменчык почему-то ничего не сказал. Призывникам прямым текстом сказали в военкомате - чтобы добрать войска до числа прошлого призыва, нам нужно дополнительно набирать, из тех что остались. А остались люди никак не \"з 1-й групай здароўя\". И люди пошли служиць. Но зачем об этом умалчивать и так открыто говорить совсем другое, вот это непонятно?
0
Vincent / Адказаць
02.02.2008 / 01:29
А побач з артыкулам трэба даць рэкляму якога тату-салёна. Хто не хоча ў войска - калi ласка да нас!
0
Алекс / Адказаць
04.02.2008 / 01:36
Гэта непрафэсыйна і не страт\гічна. Не вайсковаму прыгону!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру