Усяго патроху1414

New York Post распавёў, як грэк паспрачаўся з беларускай пра імя дзіцяці

Міхаіл ці Спірыдон? Хутчэй, Міхаіл — Спірыдона наўрад ці падтрымаюць 100 тысяч чалавек.

Нікалас, Ксенія і, хутчэй за ўсё, Міхаіл. Фота: Brigitte Stelzer, New York Post

У нью-ёркскім раёне Куінс сямейная пара б’ецца як Спарта з Афінамі за імя сына, піша New York Post.

37-гадовы Нікалас Саўкерас з Грэцыі прапануе назваць дзіця Спірыдонам у гонар свайго бацькі, яго 33-гадовая жонка Ксенія з Маладзечна — Міхаілам у гонар свайго.

Пара дамовілася: калі анлайн-петыцыя за Спірыдона збярэ 100 тысяч подпісаў, дзіця назавуць так.

Сын Нікаласа і Ксеніі мае нарадзіцца ў жніўні. Але наўрад ці нават да таго часу набярэцца дастаткова подпісаў: пакуль за Спірыдона падпісаліся толькі 2 тысячы чалавек.

«Я не хачу называць маё дзіця імем, якое і вымавіць-та не магу», — кажа Ксенія.

Нікалас жа сцвярджае, што жончына «рускае вуха» проста нязвыклае да «мілагучных імён Грэцыі», бо яна жыла сярод «варварскіх імён кшталту Арман, Осіп, Ігар, Рурык, Руслан, Арцём, Вадзім і Зоран». Да таго ж, у Нікаласа імя Міхаіл асацыюецца з зоркай «b-movie» Мішай Бартан, якая здымалася ў, напрыклад, «Забойцы зомбі: Могілкі сланоў».

Петыцыя пачалася як жарт, ды і лічба 100 тысяч была ўзятая жартам — каля 100 тысяч жыве ў родным горадзе Ксеніі, Маладзечне.

З героямі матэрыялу звязаўся Onliner.by. Як распавяла Ксенія, пасля публікацыі ў New York Post да сям’і прыязджалі тэлеканалы NBC і ABC, муж быў на радыё. Часу на ўсе інтэрв’ю ў пары не хапае — абодва працуюць як звычайны сярэдні клас.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць