У Беларусі 15 красавіка часова будзе адсутнічаць эфірная трансляцыя тэлевізійных праграм. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт РУП «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» (БРТПЦ).

«15 красавіка з 09.00 да 15.00 будуць праводзіцца прафілактычныя работы на перадаючым, электрасілавым абсталяванні і антэна-мачтавых збудаваннях з прыпыненнем трансляцыі тэлевізійных і гукавых праграм», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні БРТПЦ.

У сувязі з гэтым БРТПЦ прыносіць прабачэнні за нязручнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?