Цэнтральны банк Расіі панізіў афіцыйны курс даляра да 50 рублёў, еўра патаннеў да 53 рублёў, паведамляецца ў сераду, 15 красавіка, на афіцыйнай сайце рэгулятара.

Амерыканская валюта патаннела на 1,47 рубля да 50,50 рубля. Еўра згубіў 1,18 рубля, яго афіцыйны курс на 16 красавіка будзе складаць 53,66 рубля.

У 13:15 па маскоўскім часе на Маскоўскай біржы даляр таргаваўся на адзнацы ў 50,59 рубля, за еўра на таргах прапаноўвалі 53,63 рубля.

Намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Профіль» Аляксей Міхайлаў раней казаў, што Цэнтрабанк Расіі «згубіў рубель». Калі ў снежні 2014 ён «згубіў» яго ў бок падзення, то цяпер — у бок ўмацавання.

«Што адбылося за апошнія 2,5 месяца? У лютым Цэнтрабанк праводзіў велізарныя валютныя інтэрвенцыі праз валютныя РЭПА. Не трэба лічыць, што валютныя РЭПА — гэта не інтэрвенцыя. Гэта проста іншая форма інтэрвенцыі. Калі мы будуем піраміду валютнага РЭПА, гэта абсалютна аналагічна па сваіх наступствах і мае тыя ж наступствы, што і звычайная валютная інтэрвенцыя», - упэўнены ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?