Мінгарсуд абвясціў сёння прысуд па нашумелай крымінальнай справе дзвюх былых чыноўніц Міністэрства юстыцыі.

Былая начальніца ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Мінюста Галіна Грышкавец прысуджаная да восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Наталля Беразоўская, якая займала пасаду намесніка начальніка гэтага ўпраўлення, атрымала чатыры гады пазбаўлення волі.

Нагадаем, у жніўні 2013 супрацоўнікі КДБ пры атрыманні хабару ў памеры 1000 даляраў ЗША затрымалі з доказамі злачынства начальніка ўпраўлення Міністэрства юстыцыі Беларусі і яе намесніцу.

Глядзі таксама: Турма не да спазнання змяніла работніц Мінюста, якіх судзяць за хабар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?