Растурызм плануе развіваць рынак турыстычных паслуг унутры краіны, папулярызуючы паездкі да рэлігійных святыняў, распавёў у сераду кіраўнік ведамства Алег Сафонаў.

Так, паводле яго слоў, кластар «Руская Палестына» у Маскоўскай вобласці, у які ўвайшлі Нова-Іерусалімскі мужчынскі манастыр і музейны комплекс «Новы Іерусалім», зможа прымаць да мільёна турыстаў у год.

«Не толькі ў буйных цэнтрах Расіі, але і амаль у 700 малых гарадах, якія прадстаўляюць наш нацыянальны набытак, храмы і манастыры — галоўныя аб'екты наведвання турыстаў», — заявіў Сафонаў.

Намеснік старшыні ўрада Расіі Вольга Галадзец заклікала зрабіць цэрквы цікавымі і пазнавальнымі для школьнікаў.

Летась расійскі турыстычны рынак зведаў рэзкае зніжэнне ў сувязі з санкцыямі і падзеннем курсу рубля. Мінкульт тады запатрабаваў рэфармаваць турыстычную галіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?