Службамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і УУС Віцебскага аблвыканкама прадухіленае нанясенне ААТ «Нафтан» (Наваполацк) урону ў $14,6 млн. 

Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмеццева, падчас суправаджэння працэдуры закупкі было ўстаноўлена, што ў верасні 2014 года ААТ «Нафтан» заключаны кантракт з замежнай кампаніяй, размешчанай у Ганконгу, на пастаўку 252 т каталізатара сінтэзу акрылавай кіслаты. 

Як выявілася, пададзеная кампаніяй інфармацыя пра сваю дзейнасць (пра дату рэгістрацыі прадпрыемства, яе ўладальніка, памеры акцыянернага капіталу, яе абароты па рахунку і інш.), якая мела важнае значэнне для прыняцця рашэння аб заключэнні кантракта, не адпавядае рэчаіснасці. 

Прынятымі супрацоўнікамі службы БЭЗ мерамі дзеянне кантракта, выкананне якога мела высокую ступень рызыкі, спыненае, чым прадухілены ўрон «Нафтану» больш як на 14,6 млн даляраў ЗША, што па курсе Нацыянальнага банка склала больш за 221 млрд рублёў на дату скасавання кантракта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?