15 красавіка ў Рыме на плошчы святога Пятра адбылася агульная аўдыенцыя Папы Францішка. Як паведамляе catholic.by, пантыфік адмыслова прывітаў настаяцеляў і навучэнцаў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пасля агульнай аўдыенцыі Папа Францішак падышоў да семінарыстаў. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі запрасілі пантыфіка наведаць нашу краіну. На гэта ён ўсміхнуўся, зірнуў на неба і сказаў: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0