15.04.2015 / 21:58

Чэх заснаваў у Еўропе дзяржаву і абвясціў сябе прэзідэнтам 7

Сябра Партыі свабодных грамадзян Віт Едлічка заснаваў на нічыйнай тэрыторыі паміж Сербіяй і Харватыяй дзяржаву Свабодная рэспубліка Ліберлэнд (Liberland) і абвясціў сябе яе прэзідэнтам.

Сцяг Ліберлэнда. Фота: фэйсбук Віта Едлічкі

«Падрыхтоўчы камітэт надзяліў прэзідэнта паўнамоцтвамі паведаміць з дапамогай дыпламатычных нот аб узнікненні дзяржавы не толькі суседнім краінам, але і ААН і ўсяму свету», — паведаміў Едлічка ў прэс-рэлізе.

Плошча дзяржавы Ліберлэнд складае 6 квадратных кіламетраў, «заціснутых» паміж Сербіяй і Харватыяй, якія, па сцвярджэнні Едлічка, на гэтую тэрыторыю не прэтэндуюць.

Дэвіз Ліберлэнда — «Жыві і дай жыць іншым».

«Заснавальнікі новай дзяржавы хочуць стварыць таварыства, дзе годныя людзі могуць жыць без лішніх дзяржаўных забарон і падаткаў. Нашы ідэалы — Манака, Ліхтэнштэйн і Ганконг», — заявіў Едлічка.

Паводле яго слоў, ён ужо атрымаў дзясяткі прашэнняў аб грамадзянстве Ліберлэнда. Умова яго атрымання наступная: чалавек не павінен быць камуністам, нацыстам ці іншым экстрэмістам.

У сваім фэйсбуку Віт Едлічка напісаў, што падаткі ў Ліберлэндзе будуць выключна добраахвотнымі.

0
ГРЕМЛИН / Адказаць
15.04.2015 / 22:26
страна,где нет цветовой диференциации обречена. президенту пожизненный эциг с гвоздями. КУ!
0
Перапалох / Адказаць
15.04.2015 / 22:57
Началось...
0
Пенсiянерка / Адказаць
15.04.2015 / 23:10
Хачу у гэту краiну
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру