Белдзяржцырк

Зь першага красавіка будынак сталічнага цырку зачынецца на рэканструкцыю. Артысты часова пераедуць у шапіто. Пад яго пабудову вылучана пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі. Шапіто зможа зьмясьціць каля дзьвюх тысяч гледачоў.

Як расказала дырэктарка — мастацкая кіраўніца Белдзяржцырку Тацяна Бандарчук, працягласьць цыркавых праграм будзе крыху скарочаная. Плянуецца, што работы па рэканструкцыі цыркавога будынку выканаюць за год.

Паводле агенцтва «Мінск-навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0