Практыку арганізацыі выпускных экзаменаў у школе, калі бацькі рыхтуюць кветкі для экзаменатараў, накрываюць сталы (цукеркі, бутэрброды, ваду) трэба выкараняць.

Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка ў час анлайн-канферэнцыі «Уступная кампанія-2015» на сайце БелТА.

«Гэта якраз той выпадак, калі традыцыя не зразумела адкуль узнікла і як стваралася. Гэтага ў прынцыпе нельга рабіць. І не трэба хадзіць за досведам у іншыя краіны. У нас у рэспубліцы ўжо даволі шмат устаноў, якія ў сябе гэту сітуацыю прынцыпова агаворваюць», — сказала Святлана Уклейка.

Яна таксама дадала, што прыём экзаменаў для настаўніка — гэта работа, якая прапісана службовымі абавязкамі, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку. «Усё адбываецца ў рамках рабочага часу», — падкрэсліла начальнік упраўлення.

Святлана Уклейка таксама адзначыла, што ў міністэрства, на жаль, паступаюць такія звароты. Хоць трэба аддаць належнае: за апошні час іх становіцца менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?