Першым чалавекам, хто выкарыстоўваў зброю на паляванні, магла быць жанчына, пішуць амерыканскія навукоўцы ў часопісе Royal Society Open Science.
Даследчыца Джыл Пруц назірала, як шымпанзэ ў сенегальскіх саванах Фалонге палююць на маленькіх прыматаў галага, кідаючы дроцікі ў іх дуплы. Як ні дзіва, часцей зброяй карыстаюцца самкі.
Хаця звычайна ў паляўнічых «брыгадах» шымпанзэ самак толькі 39%, з 308 зафіксаваных атак з выкарыстаннем дроцікаў самкі здзейснілі 61%.
Пруц і яе калегі мяркуюць, што і ў людзей першымі ўзброенымі паляўнічымі былі жанчыны, нягледзячы на стэрэатып пра мужчын-паляўнічых.
Шымпанзэ з сенегальскіх саван Фалонге пакуль ёсць адзінымі прыматамі, якія выкарыстоўваюць зброю на паляванні.
0
0
0
0
0
0